Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

У Беластоку адкрываюць часовы аўтавакзал

Да новага году, 28 або 29 снежня, у Беластоку адкрыецца часовы аўтавакзал у мабільных кантэйнерах. На іх ужо павесілі шыльду „Dworzec tymczasowy”. У гэты ж дзень закрыецца стары вакзал, які пасля святаў пачнуць разбіраць, піша poranny.pl.

У блакітных кантэйнерах знаходзяцца касы, зала чакання і прыбіральня. Працаваць будуць чатыры пероны, іншыя ўжо закрытыя.

Стары вакзал чакае знос
Стары вакзал чакае знос

Магістрат Беластока выдаў дазвол на будаўніцтва новага вакзала і гандлёвага цэнтра 21 снежня. На гэты дазвол інвестар, які мае збудаваць абодва аб’екты, чакаў два месяцы.

Чытайце яшчэ:  Дэмантаж старога вакзала ў Беластоку зацягваецца

Паводле папярэдніх планаў новы вакзал меў з’явіцца ў Беластоку ў чэрвені 2017 года, але з улікам двух месяцах спазнення будаўніцтва можа зацягнуцца на месяц. Усё залежыць ад таго, якое надвор’е будзе зімой, кажуць у фірме PKS, якая займаецца аўтобуснымі перавозкамі ў Польшчы.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары