Трэці год запар 1 студзеня ў гродзенскім лесапарку Пышкі пройдзе «Прабег цвярозасці». Прыняць удзел у здаровым забегу зможа любы жадаючы. Навiнкай на спартовым свяце стане гіравы марафон.

Арганізатары запрашаюць гродзенцаў сустракаць Новы год не за сталом і не на канапе, а на бегавой трасе. Забег у першы дзень новага года пройдзе ўжо трэці раз запар, а сам «Прабег цвярозасці» — шосты. Плануецца, што на старт выйдзе не менш за 100 чалавек.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 11.30, старт прабегу ў 12.00. Акрамя самога забегу ўпершыню пройдзе гіравы марафон, у якiм прыме ўдзел майстар спорту па гіравым спорце Антон Жлабо. Плануецца, што на марафоне гродзенцы падымуць гіры 2017 раз.

Як гэта было год таму: 130 гарадзенскіх фізкультурнікаў пачалі 2016 год прабегам цвярозасці (+відэа)