12 мацнейшых гульцоў Гродзеншчыны і 6 гасцей з іншых рэгіёнаў Беларусі 24 снежня змагаліся за першынства ў турніры, арганізаваным Гродзенскай федэрацыяй шахмат у Новым Замку.

Цягам году праводзіліся перыядычныя спаборы, паводле якіх федэрацыя і адабрала лепшых шахматыстаў для выніковага Каляднага турніру. За экспрэс-гульнямі - для партыі кожны меў па 3 хвіліны і 2 секунды — з непадробнай цікавасцю назіралі маленькія пачаткоўцы. Дарэчы, з наступнага года навучанне азам шахмат будзе абавязковым для ўсіх малодшакласнікаў гродзенскіх школ.

shahmatyi-u-novyim-zamku_07

shahmatyi-u-novyim-zamku_04

shahmatyi-u-novyim-zamku_02

Падчас сустрэчы старшыня федэрацыі ўручыў новыя пасведчанні чальцам аб’яднання. Усе ахвотныя маглі паглядзець у адмысловай экспазіцыі шахматы, якімі гралі гродзенцы ў сярэднявеччы.