Аматары рок-музыкі неўзабаве атрымаюць у Гродне сваё месца. На месцы былога бара «Андэграўнд» да адкрыцця рыхтуецца новая ўстанова пад назвай «RockStar».

Уладальнікі плануюць, што нефармальная атмасфера i жывая музыка прыцягнуць у бар аматараў року. Яны ўпэўненыя, што падобнага месца ў горадзе яшчэ не было.

Новы бар стане канцэртнай пляцоўкай як для музыкаў-пачаткоўцаў, так і для вопытных выканаўцаў.