Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Чэргі з сотняў фураў на мяжы з Літвой захоўваюцца тры дні запар

Фота ілюстрацыйнае - чэргі на мяжы ў лютым 2016 года. Фота: Валянцін Міхальцоў, AUTO.TUT.BY

Увечары ў нядзелю, 18 снежня, на беларуска-літоўскай мяжы чакае чаргі на афармленне каля 900 фур, паведамляе Дзяржпагранкамітэт. Такая сітуацыя захоўваецца ўжо трэці дзень. Складаная сітуацыя таксама на латвійскім і польскім напрамках, піша TUT.BY.

Скрын з сайта ДПК
Скрын з сайта ДПК

У пятніцу, 16 снежня, вечарам выезду з Беларусі ў літоўскім напрамку чакалі каля 600 грузавых аўтамабіляў. Беларускія памежнікі патлумачылі чэргі тэхнічным збоем сістэм кантролю з боку Літвы.

Да вечара нядзелі, нягледзячы на тое, што збой быў выпраўлены, складаная сітуацыя захавалася. Пра яе папярэджваюць і самі перавозчыкі. Больш за ўсё грузавікоў сабралася ў пункце пропуску «Каменны Лог». Па стане на вечар 18 снежня чэргі на выезд чакаюць амаль 400 фур. У «Беняконях» і «Прывалцы» 202 і 145 грузавікоў адпаведна.

Па наяўнай інфармацыі ад сумежнага боку, у літоўскай частцы пункта пропуску «Беняконі» ёсць тэхнічныя праблемы з функцыянаваннем мытных баз дадзеных.

Чэргі з велікагрузаў ўтварыліся таксама і на беларуска-латвійскай мяжы: выезду з Беларусі ў пункце пропуску «Грыгораўшчына» чакаюць 150 фур, «Урбаны» — 105.

Чытайце яшчэ:  У ДТЗ з маршруткай на праспекце Купалы пацярпела шасцігадовае дзіця

Паступова павялічваюцца чэргі і на мяжы з Польшчай.Больш за ўсё машын у пункце пропуску «Бераставіца» — 141 фура. У «Брузгах» у чарзе стаіць каля 115 фур, у «Казловічах» — 56 грузавікоў.

На паўстанне чэргаў, акрамя традыцыйнага ўзрастання аўтатранспартнага патоку напярэдадні навагодніх святаў і ў выхадныя дні, уплываюць абмежаванні на ўвоз паліва ў Польшчу, з-за якіх многія вадзіцелі аддаюць перавагу выязджаць з Беларусі ў Еўрасаюз праз Літву і Латвію, паведамляецца на сайце ДПК.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары