Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Валанцёрка з Германіі будзе дапамагаць настаўнікам у гродзенскай школе

Пазнаёміцца з Фані Браўн можна было падчас нямецкага сняданку, які адбыўся ў офісе “Цэнтра “Трэці сектар” 10 снежня.

Фані Браўн прыехала з горада Людвігхофа па праграме “Культура без межаў” (kulturweit), арганізаванай Гётэ-інстытутам, МЗС Германіі і Нямецкай камісіяй ЮНЭСКА. На працягу навучальнага года дзяўчына будзе дапамагаць настаўнікам нямецкай мовы сярэдняй школы №28  весці заняткі.

Гасцей сустрэчы Фані пачаставала стравамі, традыцыйнымі для яе краіны: бульбяной салатай, печывам і дзіцячым пуншам. Гатаваць нямецкі сняданак дапамагаў Эмрык Понсэ, валанцёр “Трэцяга сектару” з Францыі, які прыехаў у Гродна тры месяцы таму.

Чытайце яшчэ:  “Ізвініт’е, я француз”. Ці лёгка жыць замежніку ў Гродне

Фані расказала, што любіць спяваць, граць на кларнеце і… біць хлопцаў. І яшчэ распавяла, што Германія ў далёкім мінулым стала домам для многіх народаў, а гэта наклала вялікі адбітак на нямецкую мову, у якой цяпер больш за 30 дыялектаў. Нават суседзі могуць не разумець адзін аднаго.

Для самой жа Фані Германія – гэта дом, сям’я, сябры і котка. Паводле яе слоў, у Германіі шмат піваварняў, вырабы якіх можна ўжываць нават на вуліцах гарадоў. Гэтым нярэдка займаюцца немцы на шматліх фестывалях і карнавалах.

Чытайце яшчэ:  Змяніць жыццё, выратаваць свет, дапамагчы людзям – 5 гарадзенак расказалі, чаму сталі валанцёрамі і што атрымалі ўзамен
comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары