Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

На беларуска-літоўскай мяжы адкрыюць новы пункт пропуску, які мае разгрузіць «Каменны Лог»

Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы могуць стаць менш. У 20 кіламетрах ад папулярнага сёння «Каменнага Лога» неўзабаве адкрыюць новы міжнародны пункт пропуску «Лоша — Шумскас». Сёння гэтыя планы дэпутаты ўхвалілі ў парламенце, піша TUT.BY.

Зараз у Лошы працуе спрошчаны пункт пропуску, праз які трапіць у Літву могуць толькі жыхары памежжа. У пагранкамітэце кажуць, што Беларусь ужо гатова адкрыць на гэтым месцы міжнародны калідор. Цяпер справа за літоўскім бокам.

— Гэта палегчыць рух нашых грамадзян і грамадзян сумежнай краіны праз пункт пропуску «Каменны лог», які выклікае пытанні ў сувязі з наяўнасцю вялікіх чэргаў. Пункт пропуску «Лоша» знаходзіцца ад яго ў непасрэднай блізкасці і возьме на сябе паток легкавога транспарту і іншых транспартных сродкаў, — сказаў першы намеснік старшыні ДПК Ігар Буткевіч.

Ён таксама пракаментаваў нядаўнюю сітуацыю з аўтобуснымі чэргамі на ўезд у Беларусь з боку Літвы. Тады некаторым пасажырам прыйшлося прастаяць у «Каменным Логу» па 13 гадзін. Па словах прадстаўніка ГПК, такая сітуацыя склалася з-за вялікага патоку транспарту напярэдадні святаў.

Чытайце яшчэ:  У Беластоку пачалі будаўніцтва часовага вакзала

— Ёсць устаноўленая працэдура афармлення аўтобусаў. Памежнікі і мытнікі абавязаны ва ўсіх праверыць дакументы, даглядзець тыя тавары і грузы, якія грамадзяне з сабой вязуць, — патлумачыў Ігар Буткевіч. — Мы бачым, што робіцца ў свеце, і не ўсе грамадзяне пераследуюць добрапрыстойныя мэты. Памежнікі і мытнікі адказваюць і за бяспеку краіны. І мы абавязаны старанна аглядаць ўсіх. Асабліва на ўездзе ў Беларусь.

Ігар Буткевіч таксама сказаў, што пасля той няштатнай сітуацыі памежны камітэт павялічыў колькасць работнікаў у кожнай змене.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары