Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

КаліноўскіBattle у Гродне: маладыя гісторыкі дыскутавалі пра міфалагізацыю паўстання

Дэбата трох маладых гісторыкаў – Аляксея Кайрыса, Васіля Герасімчыка і Дзяніса Жыгаўца – прайшла 12 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця. Удзельнікі абмяркоўвалі ролю Канстанціна Каліноўскага і гісторыю Паўстання 1863 года, а карэспандэнт Hrodna.life запісаў чатыры тэзісы з дыскусіі.

Настроі паўстанцаў: не антырасійскія, а панславістычныя

Паўстанцы планавалі адрадзіць нейкае падабенства Рэчы Паспалітай, праўда не ў выглядзе манархіі. Значная частка ідэйных арганізатараў паўстання глядзелі яшчэ шырэй – панславістычныя памкненні істотна пераважалі. Разглядалася магчымасць адзінага з расійцамі выступу супраць ўлады.

kalinouskibattle-008

Той-жа Каліноўскі не выказваўся негатыўна пра расійскі народ, а выступаў менавіта супраць расійскага войска і адміністрацыі.  А вось Зыгмунт Серакоўскі дык наогул бачыў за мэту Еўропу як саюз свабодных народаў – што між іншым праз стагоддзе і ўвасобілася ў Еўрасаюзе.

Палякі падставілі Літву?

Паўстанне на нашых землях было надзвычай не падрыхтаваным, бо рыхтавалася на сакавік-красавік 1863. Але праз дзесяць дзён пасля выбуху рэвалюцыйных падзей у Каралеўстве Польскім ужо напачатку лютага Каліноўскі вырашае далучыцца, каб не раздзяляць агульны выступ паўстання.

Чытайце яшчэ:  Ад жывапісу да інсталяцыі: трэцяя “ART-панарама” адкрылася ў Гродне

kalinouskibattle-003

Палякі фактычна падставілі нашых правадыроў непадрыхтаванымі ўвязацца ў канфлікт з расійскім панаваннем. Падставілі цэлае пакаленне, хоць, напэўна, выбару проста не было.

Герцэн дык наогул заклікаў пачакаць некалькі гадоў з паўстаннем, а пакуль спакойна пусціць у расійскія рэкруты літоўска-беларускіх шляхцюкоў, якія паступова загітавалі б войска выступіць супраць імперскага самадзяржаўя.

Параза паўстання таксама дала плён

Што тычыцца галоўнага закіду да паўстання, што яно ў рэшце было задушана – на гэта ёсць знакамітая фраза – Gloria Victis. Паўстанне заклала дух смеласці і годнасці – у гэтым і ёсць заслуга і “слава пераможаным”. Памяць пра герояў дала традыцыю змагання ў адстойванні незалежнасці.

kalinouskibattle-007

Караткевіч зрабіў тэму паўстання культавай

Падставовай праявай папулярызацыі і мемарыялізацыі паўстання ў ХХ ст. стала кніга “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. Зараз, напярэдадні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, у інтэрнэце праходзіць галасаванне за самую значную кнігу. Сярод звыклых беларускіх карыстальнікаў гэты раман Караткевіча стае на першым месцы, абыходзячы кнігі Бібліі ад Скарыны.

kalinouskibattle-006

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары