Размаляваныя натуральнымі фарбавальнікамі пернікі навучыліся рабіць у Гродне. Домікі, снегавікі, ялінкі - усё гэта з цеста. Робяць пачастункі паводле класічнага рэцэпцу, а вось форму і колер надаюць з навагоднім адценнем. Гэта цалкам ручная работа, перадае СТВ.

Кожны пернік распісваюць асобна і толькі натуральнымі фарбавальнікамі. Неўзабаве пернікі пачнуць паступаць у крамы горада.