Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Прафесарка з Сербіі расказала ў Гродне пра ролю культуры ў развіцці гарадоў

Фота: racyja.com

Даведацца, што такое ўстойлівае развіццё гораду ў кантэксце культуры і паслухаць аб удалых прыкладах з розных куткоў свету можна было 9 снежня ў Гродне. “Дом46” наведала з адкрытай лекцыяй Мілена Драгічэвіч-Шэшыч, прафесарка з Сербіі, кіраўнічка секцыі ЮНЭСКА па культурнай палітыцы і менеджменце.

Экспертка распавяла пра гісторыю ўстойлівага развіцця горада ў кантэксце культуры, звяртаючы ўвагу на тое, што доўгі час культура разумелася амаль выключна як спадчына. Пад канец ХХ стагоддзя на міжнародным узроўні прыйшло ўяўленне культуры як прасторы для творчасці, тады ж пачалося прасоўванне ідэй устойлівага развіцця.

У гэтае паняцце ўваходзіць як культурніцкі рост горада з ініцыятывы мясцовых уладаў, так і ідэя партнёрства ўлады і грамадскіх арганізацый, а таксама звычайных людзей. Спадарыня Драгічэвіч-Шэшыч прывяла прыклад нью-ёркскага фестывалю “Шэкспір у парку”, пад час якога ўсе жадаючыя могуць бесплатна на працягу некалькі месяцаў быць гледачамі спектакляў класіка. Ініцыятыва аднаго рэжысёра, якая пачыналася з невялікай майстэрні ў парку, з часам стала ўнікальным маштабным мерапрыемствам з уласным тэатрам, будова якога фінансавалася між іншым з гарадскога бюджэту.

Спатканне было зладжана ў рамках адукацыйнай праграмы ArtPlatform, якую арганізоўвае галерэя сучаснага мастацтва «Ў» супольна з Еўрапейскім культурным фондам. Лекцыя ў Гродне была часткай адной з выяздных сесій. Удзельнікі праграмы цягам побыту ў Гродне пазнаёміліся з культурніцкай і сацыяльнай дзейнасцю грамадскіх арганізацый горада: галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота выступіў з лекцыяй пра дынаміку культурнай прасторы Гродна, пасля яны наведалі Цэнтр “Трэці сектар”, Студыю карысных кампетэнцый, Універсітэт залатога веку, Гродзенскі дзіцячы хоспіс, Краму Ц, пазнаёміліся з дзейнасцю ВелаГродна і іншых арганізацый і ініцыятыў.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары