Паразважаць над тым, дзе пачынаецца і заканчваецца сапраўднае мастацтва, можна на выставе «Верхні горад… прыбыццё цягніка», якая адкрылася 9 снежня ў гродзенскай галерэі «У Майстра».

Аўтар экспазіцыі - гродзенец Іван Русачак, прызёр міжнародных конкурсаў у галіне мастацтва.

Мастак прапануе вырашыць: хочам мы цішком назіраць за творчасцю, самі дыктаваць тэндэнцыі сучаснаму мастацтву ці ўсё ж гатовы смела адкрыць для сябе тое, што хочуць сказаць наватары.

Выстава будзе працягвацца да 23 снежня.