Пазнаёміцца з гісторыяй фатаграфіі ў свеце навогул і аб развіцці фотасправы ў Гродне ў прыватнасці можна дзякуючы адмысловай экспазіцыі, якая адкрылася ў школе.

Гэта ўжо трэці музей у сценах ліцэя, перад гэтым тут з’явіліся музей педагогікі, а таксама музей турызму і спорту на Гродзеншчыне.

Сярод экспанатаў музея фатаздымка — старыя фотакарткі гродзенскіх майстроў мяжы ХІХ і ХХ ст. Побач у вітрынах каляровыя і чорна-белыя фотастужкі, аналагавыя фотаапараты, якімі яшчэ зусім нядаўна ўсе мы масава карысталіся.