Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Падпішыся, каб атрымліваць навіны Hrodna.life рэгулярна на сваю паштовую скрыню.

Узгадаць культуру, выйграць торцік. У Гродне прайшоў першы беларускі паб-квіз

Назва якой гродзенскай кампаніі перакладаецца з французскай як “казка-быль” і каму ў ХІХ ст. у нашым горадзе было выгодна, каб Нёман не скоўваўся ільдом, – над гэтымі і больш складанымі загадкамі ламалі галовы 11 камандаў гродзенцаў. У “Pizza Smile” 8 снежня прайшла першая беларуская інтэлектуальная гульня.

З істотным адрывам ад супернікаў першае месца ў гульні заняла каманда Naked Guitars.

“Гродзенцы паказалі дастойную і прыгожую гульню, – адзначыў Вадзім Жыдовіч, сузаснавальнік і сталы вядоўца беларускага паб-квізу. – Першая тройка лідараў сённяшніх спабораў паказала ўзровень чэмпіёнаў сезону”.

belaruski-pub-quiz-017

Галоўная мэта гульняў – развіццё беларускіх паб-квізаў, таксама ўзгаданне беларускай культуры, літаратуры, ды проста – сабраць людзей, неабыякавых да беларушчыны. Беларускія паб-квізы рэгулярна праходзяць у Мінску: цягам года праведзена ўжо 11 гульняў. Паступова гульня выйшла ў рэгіёны: арганізатары былі ўжо ў Светлагорску і Бабруйску, чацвёртым горадам стаўся Гродна.

belaruski-pub-quiz-006

Паб-квіз – інтэлектуальныя гульні, якія ўзніклі ў Еўропе і Амерыцы дзякуючы намаганням самых бараў і пабаў, каб дадаткова заахвоціць даўжэй затрымацца за півам ды закускамі. Наведвальнікі не толькі п’юць піва ды глядзяць футбольныя матчы, але могуць альтэрнатыўным больш шляхетным спосабам бавіць свой час.

Чытайце яшчэ:  «Усё жыццё ў адным ровары». У Гродна прывезлі выставу старых італьянскіх веласіпедаў

У Беларусі ж гэтая гульня прыйшла з адваротнага боку – аматары віктарынаў звяртаюцца да бараў з прапановамі ладзіць гульні.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары