Гродзенскім баскетбалісткам у сябе дома не атрымалася парадаваць заўзятараў. У самым канцы матчу ў гульні з мінскімі «Цмокамi» каманда Аляксандра Шымкавяка не здолела ўтрымаць перавагу i саступіла суперніку з лікам 65:67.

«Алімпія» на працягу ўсяго матчу валодала перавагай, але ў самым канцы дазволіла суперніку не толькі зраўняць лік, але і зрабіць вырашальны кідок. Гродзенскія дзяўчыны мелі перавагу ў 3 ачкі за некалькі секунд да канца гульні, але спачатку баскетбалістка «Цмокаў» Рэйчал Тэрыёт пасля перадачы трапіла трохачковы, а вырашальны кідок здзейсніла Яўгенія Сцяпанава. У выніку — цяжкая перамога гасцей.

«Алімпія» — «Цмокі-Мінск» — 65:67 (22−16, 6−14, 23−20, 14−17)

У турнірнай табліцы працягваюць лідзіраваць мiнскія «Цмокі», маючы ў сваім актыве 17 ачкоў, другімі ідуць баскетбалісткі «Гарызонта» — у іх 15 ачкоў, а гродзенская «Алімпія» размясцілася на трэцім радку з 14 ачкамі.