Кнігарня «OZ Кнігі» адкрыецца напрыканцы снежня ў гандлёвым доме «Нёман». Гэта будзе магазін у трэцім па ліку абласным цэнтры (пасля Брэста і Гомеля), не ўлічваючы Мінска.

Гродзенская кнігарня «будзе такой жа атмасфернай, як і астатнія магазіны сеткі „OZ Кнігі“, з такімі ж высокімі стандартамі абслугоўвання і шырокім асартыментам кніг, настольных гульняў, тавараў для творчасці (карцін па нумарах, размалёвак, творчых нататнікаў) і сувеніраў. Гэта тое, чым мы ганарымся», — распавяла для hrodna.life Валерыя Мельнікава, вядучы PR-спецыяліст OZ.

«OZ Кнігі» будзе працаваць і як пункт самавывазу пры замове тавараў у інтэрнэт-кнігарні OZ.by. Гэта дазволіць скараціць выдаткі гараджан на дастаўку тавараў.