«Акіян Эльзы» ў выдатнай форме адыгралі канцэрт у Гродне. У халодным Лядовым палацы стала горача, прынамсі на танцполе, а фанаты змаглі пачуць як новыя песні, гэтак і тыя, што паўставалі яшчэ 20 гадоў таму ў Львове, калі музыкі і не марылі пра такую папулярнасць.

okean-elzi-grodno-2016-027

Гродна стаў другім пунктам у туры па Беларусі. На гродзенскі канцэрт «Акіяну Эльзы» прадалі больш за 2/3 білетаў. Убачыць зорак украінскага року прыйшлі не толькі гродзенцы, але і людзі, якія адмыслова прыехалі з Гродзенскай вобласці. Канцэрт атрымаўся дастаткова камерным — усё ж Лядовы палац не такі ўжо і вялікі.

okean-elzi-grodno-2016-017

okean-elzi-grodno-2016-008

Музыкі зайгралі 18 кампазіцый, сярод іх шмат з новага альбому «Без меж». Яны двойчы выходзілі на біс ды здзівілі ўсіх тым, як у старыя хіты, кшталту «Я так хочу до тебе», змаглі ўплесці песняроўскія «Касіў Ясь канюшыну» ды «Белавежскую пушчу». Святаслаў Вакарчук быў поўны энергіі і ўвесь час падтрымліваў кантакт з залай, таму ўжо праз некалькі песен стала зусім незаўважнай галоўная праблема лядовага — акустыка быццам гурт грае ўсярэдзіне вялікага вядра.