Пасля крыўднага паражэння ў Гомелі, хакеісты «Нёмана» адправіліся ў Жлобін. Там 3 снежня чырвона-чорныя здолелі рэабілітавацца перад сваімі заўзятарамі і абыгралі мясцовы «Металург» з лікам 6:2.

У складзе гродзенцаў дубль аформіў Аляксандр Маляўка, таксама па шайбе на свой рахунак запісалі Рэмезаў, Стэфановіч, Кліменка і Лакканен.

У «Металурга» шайбы закінулі Анікін і Самохін

«Металург» — «Нёман» 2:6 (1:2, 0:3, 1:1)

галы:
10.16 0:1 — Стэфановіч (Дарафееў, Рэмезаў)
17.06 0:2 — Рэмезаў (Дарафееў, Брыкун)
17.51 1:2 — Анікін (Чарноў, Шарамецьеў)
23.27 1:3 — Лакканен (Шырокаў, Кіслы)
24.06 1:4 — А.Маляўка (Баярчук, С.Маляўка)
32.00 1:5 — Кліменка (Стэфановіч, Лісічкін, — бол.)
48:03 2:5 — Самохін (Масленікаў, Пухлоўскi)
52:19 2:6 — А.Маляўка (Лакканен, Казнадзей)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля перамогі над «Металургам» быў рады таму, што яго камандзе своечасова ўдалося перабудавацца пасля няўдалага пачатку матча.

«Па-першае, хацеў бы падзякаваць нашым заўзятарам, якія прыехалі ў Жлобін. Яны дапамаглі нам сёння дамагчыся перамогі. Іх не хапіла нам у Гомелі, не хапіла нашага шостага на лёдзе.
А па гульні хацеў сказаць, што перад сустрэчай праводзілі сход, сказалі хлопцам, што дрэнна пачынаем матчы. Аддаём ініцыятыву ў першым перыядзе па незразумелых прычынах. У Гомелі гэта прывяло да выдалення, тут гаспадары сваёй актыўнай гульнёй таксама прымусілі нас гуляць у абароне. Добра, што ўдаецца перабудавацца і перахапіць ініцыятыву. Задаволены, што паправілі тое, што не атрымлівалася ў пачатку сустрэчы, і дамагліся перамогі».

Зараз гродзенцы ідуць у турнірнай табліцы на другім месцы і маюць у сваім актыве 57 ачкоў. На першым жа месцы ідзе мінскае «Юнацтва», у якога на 2 ачкі больш.

«Нёман» правядзе свой наступны матч ў чацвер, 8 снежня. У Гродне чырвона-чорныя будуць прымаць «Дынама-Маладзечна»