Баскетбалісты «Гродна-93» не здолелі парадаваць сваіх заўзятараў у фінале Кубка Беларусі, які праходзіў 29 лістапада ў Мінску. Гродзенская каманда буйна саступіла свайму галоўнаму суперніку мінскім «Цмокам».

Усё як і ў мінулым годзе — цуд не адбыўся. Мінская дружына з мінімальнай колькасцю легіянераў у чарговы раз выйграла Кубак, а гродзенцы засталіся са срэбрам.

www.youtube.com/watch?v=sT8klLbkm54

А ўсё для каманды Андрэя Васiлеўкі пачыналася добра. Яго падапечныя вялі ў ліку аж да 8 хвіліны, але пасля ўсё рэзка змянілася і на працягу ўсяго часу гульнi «Цмокі» дамінавалі на паркеце. У выніку і атрымаўся такі разгромны вынiковы лік.

«Цмокі-Мінск»: «Гродна-93» — 94:53 (23−17, 29−15, 23−8, 19−15)

У складзе гродзенцаў можна вылучыць Паўла Карасевіча, які, нягледзячы на лiк, працягваў змагацца, хоць у яго не ўсё атрымлівалася. За 33 хвіліны, праведзеныя на паркеце, гулец забіў 15 ачкоў. А лепшым гульцом гродзенскай каманды ў фінале стаў ветаран Дзмітрый Кузьмін. Яго паказчыкі ў фінальнай гульні - 32 хвіліны + 13 ачкоў + 7 падбораў.

Варта адзначыць, што ў чэмпіянаце Беларусі «Гродна-93» ідзе без паражэнняў і ўзначальвае турнірную табліцу.

3
5
7
8
9