У Лідзе 22 лістапада абухаўскі «Легіён» правёў другі матч першага раўнда розыгрышу Кубка выкліку. Гульня паміж супернікамі завяршылася ўпэўненай перамогай беларускай каманды. Яна дазволіла камандзе прайсці ў наступны раўнд Еўракубка.

Нагадаем, супернікі сустракаліся 8 лістапада ў Кіпры, тады дэбютант розыгрышу «Легіён» праявіў свае лепшыя бакі і абыграў мясцовую каманду «Анартосiс» з лікам 3: 1.

Праз два тыдні ўжо ў Беларусі прайшоў другi матч памiж супернiкамi. На Радзiме «Легiён» зноў апынуўся пераможцам і выбіў з барацьбы кіпрскую каманду.

«Легіён» — «Анартосіс» 3:0 (27:25, 25:21, 25:16)

У наступным раўндзе Кубка Выкліку заўзятараў валейбола чакае беларускае дэрбі: «Легіён» — БАТЭ-БДУ (Барысаў).

[irp posts="4460″ name="Абухаўскія валейбалісты ў еўракубках: ці мае будучыню спорт на энтузіязме?"]