Незвычайнае мерапрыемства пройдзе 26 лістапада ў аб’яднаным фармаце: Дзень Эксперта і ІнвестУікэнд. Да ўдзелу запрашаюць стартапы, прадпрымальнікаў, спецыялісты ў розных галінах, удзельнікі Стартап-школы.

Тут вы зможаце:

— прадставіць стартап экспертам;

— атрымаць індывідуальныя кансультацыі ад экспертаў з розных сфер бізнесу.

Сярод экспертаў:

Аляксей Ярашэнка, заснавальнік Digital-агенцтва, сертыфікаваны трэнер Google, спецыяліст па інтэрнэт-рэкламе.

Ксенія Курусь, дырэктар і сузаснавальніца хостэлаў ў Траецкім прадмесці Мінска, аўтар афлайн карты для турыстаў «City Guide».

Кірыл Валошын, прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік «Тут.бай», hoster.by, Café Netto і іншых кампаній.

Аляксей Купрэеў, серыйны прадпрымальнік, сузаснавальнік digital-агенцтва UFOX, SMM-Акадэміі Rocket, Акадэміі бегу YOUCAN, інтэрнэт-крамы OMAR.

Маргарыта Чывель, намдырэктара прыватнага прадпрыемства па аказанні бухгалтарскіх паслуг «АйТиНимакс».

І многія іншыя.

Мерапрыемства заклікана даць больш магчымасцяў для стартапаў, дапамагчы ім на шляху ад стартапу да бізнесу. Бясплатны ўдзел магчымы дзякуючы падтрымцы донараў, спонсараў і ўкладу арганізатараў.

Дзень Эксперта і ІнвестУікэнд праводзяцца ў рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца Таварыствам садзейнічання інавацыйнаму бізнесу пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Падрабязная праграма мерапрыемства на grodno.start.by.

Адрас правядзення: Гродна, вул. Гаспадарчая 23, канферэнц-зала

Час правядзення: 9.30- 16.00