Вялікім канцэртам у драмтэатры 19 лістапада тэатр гумару «Канкан» адзначыў сваё 25-годдзе. Калектыў паказаў гродзенцам дзвюхгадзінную праграму «Нашы 90-я».

Зала была поўная: прыйшлі сябры, сваякі і тыя, хто з самага заснавання сачыў за творчасцю гродзенскіх гумарыстаў.

Заснавальнік і мастацкі кіраўнік тэатра «Канкан» Вячаслаў Сяліцкі распавёў Hrodna.life, што 25 гадоў для яго каманды гэта не мяжа — наперадзе яшчэ шмат планаў і гастроляў.

«Мы заўсёды рабілі тое, што прыносіла задавальненне нам і тым людзям, якія ходзяць на нашы канцэрты. А яшчэ нам хацелася быць лепшымі ў сваім жанры. Зараз нават не верыцца, што нам ужо 25 гадоў.

3

«Канкан» працуе: як дома, так і за межамі Беларусі, і гэта праца пастаянная — канцэрты, здымкі, гастролі. Калі азірнуцца, то было вельмі шмат таго, што прыемна ўспомніць, але было і тое, чаго лепш не ўзгадваць. Гэта больш за сорак міжнародных фестываляў, дзе гледачы нас ледзь не на руках насілі, гэта залы па некалькі тысяч гледачоў. Але і без канцэртаў на якія прыходзіла 20 чалавек не абыходзілася".

Зараз «Канкан» гэта 12 чалавек, а яшчэ паўтара дзясяткі моладзі з тэатра «КанТри», якіх дасведчаныя калегі «нацягваюць» на прафесійную сцэну. У камандзе тэатра і заслужаны артыст Беларусі Сяргей Курыленка.

Планаў на будучыню у гродзенскiх артыстаў шмат: ад гастроляў па Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Чэхіі і Францыі, да здымак на вядучых каналах гэтых краін.

4
5