Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Падпішыся, каб атрымліваць навіны Hrodna.life рэгулярна на сваю паштовую скрыню.

Кінаклуб “Ракурс” аднаўляе дзейнасць паказам класічнай стужкі Вудзі Алена

У канцы лістапада ў кінатэатры “Чырвоная зорка” пасля двухгадовага перапынку зноў пачне дзейнічаць кінаклуб “Ракурс”. Гродзенцам абяцаюць “магчымасць бачыць кіно, якое клапоціцца не толькі пра касавыя зборы, і абмяркоўваць фільмы ў клубным фармаце”.

Сустрэчы ў кінаклубе будуць складацца з кароткага аповеду пра фільм і яго стваральнікаў, прагляду кіно і наступнага абмеркавання. Кожны зможа падзяліцца ўражаннямі, выказаць думку, падтрымаць ужо выказаныя меркаванні або іх аспрэчыць. Можна будзе і проста паслухаць тое, што гавораць іншыя.

Вольга Шчыглінская, адна з ініцыятараў аднаўлення “Ракурса”, упэўнена, што такі фармат прагляду кіно актуальны і сёння, нягледзячы на эпоху інтэрнэту, калі любы фільм можна паглядзець, не выходзячы з дому.

“Ідэя як раз у тым, каб выцягнуць людзей з дому, заахвоціць да непасрэдных зносінаў. Я кожны раз здзіўляюся, як па-рознаму бачаць людзі адзін і той жа фільм. Часам у працэсе абмеркавання цябе наштурхоўваюць на новыя думкі, звяртаюць увагу на іншыя слаі разумення. У гэтым сэнс. Жывыя зносіны, абмеркаванне, добрая размова будуць запатрабаваныя заўсёды. Інтэрнэт гэтага не заменіць”.

Чытайце яшчэ:  У Гродне на «Auto Halloween» прайшлі начныя вучэбна-трэніровачныя заезды

Першым у адноўленым кінаклубе “Ракурс” пакажуць фільм Вудзі Алена “Эні Хол”. Паказ адбудзецца 30 лістапада ў 19.00. Кошт квітка – 4-5 рублёў.

annie-hall-woody-allen

Кінасеансы будуць адбывацца па серадах, прыкладна раз на два тыдні. Анонсы можна будзе знайсці на сайце кінаклуба rakurs-grodno.org, а таксама ў суполках сацыяльных сетак:

vk.com

facebook.com

ok.ru/

instagram.com

Закрываўся на рамонт і з-за адсутнасці грошай

Кінаклуб “Ракурс” мае даўнюю гісторыю. Ён узнік пры кінатэатры “Чырвоная зорка” яшчэ ў 1981 годзе. Паводле меркавання Таццяны Аўтуховіч, якім яна падзялілася на сайце клуба, “у 80-ыя гады магчымасць глядзець цікавыя фільмы, якія не ішлі ў шырокім пракаце, абмяркоўваць іх, кантактаваць з такімі ж аматарамі добрага кіно, бываць на сустрэчах з акцёрамі, рэжысёрамі, кінакрытыкамі (такіх сустрэч было няшмат, але менавіта таму яны запамяталіся як яркая падзея) успрымаліся як глыток свежага паветра”.

Сустрэчы клуба прыпыняліся ў перыяд з 2003 па 2009 год у сувязі з рэканструкцыяй кінатэатра “Чырвоная зорка”. У 2014 годзе клуб зноў спыніў сваю дзейнасць, паколькі не прыносіў кінапракату выручку, якую дае масавае кіно.

Чытайце яшчэ:  Забава на выходны: збяры Велікодны пазл ад Hrodna.life

Аднаўленне дзейнасці клуба стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням дырэкцыі кінатэатра і старшыні кінаклуба “Ракурс” Юрыя Аляксея пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы ІТ-кампаніі Instinctools.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары