Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Запрашаем у Школу сучаснай журналістыкі!

Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі, якая пачынае працаваць у лістападзе 2016. Запісвайцеся на курс — хутка пачынаем!

Удзел у Школе сучаснай журналістыкі дазваляе не толькі авалодаць прафесійнымі навыкамі, але і навучыцца пісьменна выказваць свае думкі, лёгка камунікаваць з рознымі суразмоўцамі, аналізаваць інфармацыю і займальна распавядаць пра самыя звычайныя падзеі.

Навучанне будзе карысна тым, хто хоча больш даведацца пра працу ў сферы журналістыкі і паспрабаваць на практыцы, што значыць быць журналістам.

Вучыцца ў Школе можна ў любым узросце.

Калі вы хочаце стаць прафесіяналам у сферы журналістыкі і атрымаць досвед практычнай працы — чакаем вас у нашай Школе!

Чаму варта вывучаць журналістыку менавіта ў нашай школе?

  • у нас вялікі досвед выкладання журналістыкі — гэта ўжо 19-ы набор слухачоў у Школу;
  • лепшыя слухачы нашай Школы ўжо знайшлі працу ў сферы журналістыкі, перамагаюць на нацыянальных і міжнародных журналісцкіх конкурсах;
  • у Школе вы атрымаеце не толькі тэарэтычныя веды, але і прымеце ўдзел у практычных занятках — слухачы падчас навучання ў Школе праходзяць стажыроўку ў рэдакцыях гарадскіх анлайн-выданняў;

Агульная працягласць курсу — 84 акадэмічныя гадзіны. Заняткі праходзяць два разы на тыдзень — адзін занятак у вячэрні час у будні дзень і майстар-клас у дзённы час у суботу. Заняткі пачынаюцца ў лістападзе 2016 года і доўжацца да сярэдзіны лютага 2017 года (з перапынкам на калядныя вакацыі).

Падчас навучання ў Школе вы даведаецеся:

  • дзе і як шукаць тэмы для сваіх артыкулаў і рэпартажаў;
  • як цікава пісаць у розных жанрах;
  • сакрэты стварэння ідэальных загалоўкаў;
  • як знайсці падыход да любога суразмоўцы;
  • як пісаць цікавыя анонсы па сумных прэс-рэлізах;
  • як якасна візуалізаваць складаную інфармацыю;
  • як выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для прасоўвання вашых артыкулаў;
  • дзе шукаць інфармацыю пра гранты, конкурсы і стажыроўкі для журналістаў.

Пасля заканчэння Школы сучаснай журналістыкі вы зможаце:

  • пісаць навіны і рабіць рэпартажы;
  • працаваць з інфармацыйнымі крыніцамі, знаходзіць актуальную і праўдзівую інфармацыю;
  • рабіць прыгожую і зразумелую інфаграфіку;
  • рабіць фотарэпартажы для сваіх артыкулаў;
  • ствараць відэарэпартажы.

Кошт навучання складае 120 рублёў за курс лекцый і майстар-класаў (40 рублёў на месяц). Слухачы, якія выконваюць штотыднёвыя хатнія заданні, атрымліваюць зніжку 30%.

Лепшыя слухачы Школы могуць атрымаць прапанову супрацоўніцтва з анлайн СМІ.

Пасля паспяховага заканчэння Школы сучаснай журналістыкі слухачы атрымліваюць сертыфікат і рэкамендацыйны ліст ад арганізатараў Школы. Гэтыя дакументы могуць Вам спатрэбіцца пры працаўладкаванні і далейшай прафесійнай дзейнасці.

Для запісу ў Школу журналістыкі дастаткова запоўніць электронную анкету

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeFhO1DC2sWLaMGUd1UMz0L2bBgxopi0vXIFxpYKGryEFyV0w/viewform

да 18 лістапада 2016 года.

Усе пытанні вы можаце задаць па тэлефоне +375 29 262 24 52.

Сардэчна запрашаем у Школу сучаснай журналістыкі!

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары