Павешаным Мікалая знайшлі аматары бегу. Ноччу, 15 лістапада, мужчына сышоў з дома па вул. Каліноўскага. Сваякам ён паведаміў, што мае намер здзейсніць самагубства, але пра прычыны так і не сказаў. Як пiшуць у сацыяльных сетках, перад трагедыяй Мiкалай упершыню прыйшоў дадому п’яным, раней ён не ўжываў алкаголь.

Увечары таго ж дня, у час прабежкі, цела знайшлі ў Пышках, недалёка ад дома, дзе ён жыў.

Міліцыя і пошукавыя атрады зрабілі ўсё магчымае, каб прадухіліць трагедыю, але не паспелі.

Як паведамляюць знаёмыя Мікалая, ён працаваў на «Белэнергарэмналадка», быў майстрам па зварцы. Яму было 40 гадоў, у яго засталося двое дзяцей. Ніхто са знаёмых не мог падумаць, што мужчына на такое гатовы.

Следчы камітэт высвятляе абставіны здарэння.