Гісторык Андрэй Чарнякевіч, аўтар кнігі «Нараджэнне беларускай Гародні», раскажа ў этнакраме «Цудоўня» пра культ Юзафа Пілсудскага ў Гродне ў міжваенны перыяд.

Сустрэча пройдзе 15 лістапада, пачатак у 19.00. Уваход — вольнае ахвяраванне на развіццё праекту.

У падстаў палітычнага культу зазвычай стаіць спалучэнне міфа, сімвала ды рытуалу. Формула «Гродна-Пілсудскі-Польшча» і сапраўды прапанавала даволі зразумелае тлумачэнне палітычнага ладу. Што праўда, гэты вобраз таксама часамі перажываў пэўныя карэктывы, нечакана ствараючы зусім новую рэчаіснасць…

Андрэй Чарнякевіч