Цырымонія ўзнагароджання вядучых спартсменаў-удзельнікаў XV Паралімпійскіх гульняў у Бразіліі, а таксама дэфлiмпiйцаў-чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянатаў свету і Еўропы 2016 года прайшла 11 лістапада ў моладзевым цэнтры «Гродна».

Лепшыя спарстмены і іх трэнеры атрымалі вышэйшыя ўзнагароды Гродзенскага аблвыканкама. Віншаваў спартсменаў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч.

Былі ўзнагароджаны бронзавы прызёр XV Паралімпійскіх гульняў у кіданні дзіды Аляксандр Трыпуць, лёгкаатлетка Ганна Канюк (5-е месца на Гульнях у скачках у даўжыню), плаўчыха Наталля Шавель, якая выступала ў Рыа-дэ-Жанейра ў чатырох відах праграмы (4-е месца), а таксама спартсмены-дэфлiмпiйцы (якія ўдзельнічаюць у турнірах для людзей з парушэннямі слыху): Аляксандр Чарняк, які стаў чэмпіёнам свету 2016 года ў бегу на 800 м і бронзавы прызёр чэмпіянату свету па барацьбе Геворг Адамян.

[irp posts="479″ name=" За мяне заўзелі самыя прыгожыя дзяўчыны". Бронзавы прызёр Паралімпіяды Аляксандр Трыпуць вярнуўся ў Гродна"]