Цікавы момант святкавання гродзенцамі перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ўдалося зняць фатографу Сяргею Марозаву.

У той момант, калі ў ЗША ішоў падлік галасоў, Сяргей знаходзіўся ў адной з крамаў на вуліцы Дзяржынскага.

«Прадаўцы ўважлiва слухалі прамы эфір. У момант, калі было абвешчана, што Трамп перамог, супрацоўнікі крамы радасныя выйшлі на вуліцу з шампанскiм святкаваць перамогу», — сказаў Сяргей.

Дональд Трамп быў абраны 45-м прэзідэнтам ЗША, абыйшоўшы кандыдатку ад дэмакратаў Хілары Клінтан. І хоць яна набрала крыху больш галасоў выбаршчыкаў (на 0,2% або 100 тыс. галасоў больш), у скарбонцы ў Трампа 290 галасоў электараў пры 270 неабходных для перамогі. Выбары ў ЗША — не наўпроставыя, у большасці штатаў пераможца забірае ўсе галасы электараў.

[irp posts="3094″ name="Выбарчая машына — насамрэч машына. Як лічаць галасы на прэзідэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах"]

Дарэчы, зяць і сват новага прэзідэнта ЗША — Джарэд і Чарльз Кушнеры — маюць карані ў Наваградку. Яны паходзяць з мясцовай яўрэйскай сям'і. Кушнеры хацелі б прывезці ўнукаў Трампа перад іхным паўналеццем у беларускі райцэнтр, каб распавесці гісторыю сям'і.