Тры гады пасля рэканструкцыі вакзала пустуючае памяшканне былога рэстарана плошчай 463 кв.м чакала інвестара. Ім стала прыватная фірма «Алеарм», піша grodnonews.by.

Назва кафэ TRAIN, што з ангельскай перакладаецца як «цягнік». Яно разлічана на 40 пасадачных месцаў плюс зона адпачынку на 16 месцаў. Тут будзе бясплатны Wi-Fi.

Па словах дырэктара ПУП «Алеарм» Марыі Вавчок, з 12.00 да 16.00 будуць падаваць стравы пераважна беларускай кухні. А далей да дзвюх гадзін ночы кафэ пяройдзе на вячэрняе меню. Штат кафэ — 15 чалавек, але яго мяркуецца павялічыць.