Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

AduLife Hrodna: чаму навучыцца ў Гродне на гэтым тыдні?

Фота: TheAndrasBarta, pixabay.com

Падказваем, чаму навучыцца і як карысна правесці час 31 кастрычніка — 6 лістапада.


Спонсар рубрыкі — «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

edustudio-logo (1)«Студыя» працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.


 

1. Зносіны, выступы, стварэнне рэзюмэ, прафесійнае развіццё, даўншыфцінг ды іншае

Запрашаем на Майстэрні Ведаў трэці раўнд адукацыйна-асветніцкіх сустрэчаў. Падчас іх жыхары горада змогуць наведаць дзевяць розных заняткаў, прысвечаных самым разнастайным тэмам.

Час: 6 лістапада (нядзеля), 11.00-13.00, 13.30-15.30, 16.00-18.00

Месца: у залежнасці ад заняткаў (расклад глядзі тут)

Уваход вольны. Каб запісацца, неабходна запоўніць электронную форму.

2. Digital  Skills

Марыш навучыцца праграмаваць і спраўджваць свае мары? Клапоцішся пра сваю бяспеку ў інтэрнэце? Наш французскі валанцёр Эмрык раскажа па-англійску пра прынцыпы праграмавання на мове Python, а таксама як бяспечна карыстацца камп’ютарам.

Час: 4 лістапада (пятніца), 18.30

Месца: вул. Будзёнага, 48а-63.

Уваход вольны. Каб запісацца, неабходна запоўніць электронную форму.

3. Настольныя гульні

Клуб настольных гульняў «Партал» прапануе больш за 60 настолак у межах начных гульнятэк. Прыходзь у кампаніі або сам: пачаткоўцаў усяму навучаць.

Час: 4 лістапада (пятніца), 20.00

Месца: “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31

Уваход: 6 руб.

4. Гісторыя паганскага Гродна

Гісторык Алесь Краўцэвіч раскажа пра выключна цікавую частку гісторыі Гродна — паганцаў, іх месцы культу і уплыў на бягучае жыццё горада.

Час: 1 лістапада (аўторак), 19.00

Месца: Этнакрама “Цудоўня”, вул. Вялікая Траецкая, 14

Уваход вольны

Чытайце яшчэ:  Бацькі шукаюць аднадумцаў для стварэння беларускамоўнай дашкольнай групы на Фолюшы

5. Даведацца як працуе святло, ствараюцца аптычныя ілюзіі і шмат чаго яшчэ.

Такую магчымасць атрымаеш пад час наведвання выставы “Відавочнае і неверагоднае: аптычныя эфекты”, якой экспанаты можны не толькі ўбачыць, але і кранаць. Выстава прыехала з Варшаўскага Цэнтра навукі і тэхнікі “Капернік”.

Час: пн-чц, нд – 10.00-21.00, пт-сб – 10.30-21.30 (адкрыццё 2 лістапада)

Месца: ГЦ OldCity, вул.Дубко, 17

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары