У ноч з 29 на 30 кастрычніка амаль усе суседзі Беларусі перайшлі на зімовы час. Наша краіна некалькі гадоў таму ад пераводу стрэлак адмовілася, назаўжды пакінуўшы іх у летнім становішчы.

Розніца ў часе паміж Беларуссю і Літвой, Латвіяй і Украінай цяпер складае адну гадзіну, з Польшчай — дзве гадзіны. А вось з Масквой мы цяпер жывем па адным і тым жа часе.

Беларусь з 1992 года пераводзіла стрэлкі два разы на год, восенню і вясной. У 2011 годзе Расія перайшла на адзіны час, Беларусь паўтарыла вопыт суседкі. У снежні 2014 года расійцы вярнулі «зімовы» час, а мы так і засталіся ў «леце». Прадстаўнікі Дзяржстандарта выступілі супраць пераходу Беларусі на пастаянны «зімовы» час.