Адмысловыя знакі, якія маюць папярэджваць турыстаў пра канец бязвізавай зоны, усталявалі вакол Гродна ў аўторак, 25 кастрычніка. Яны выкананыя на трох мовах: рускай, польскай і англійскай. На мове найбліжэйшага суседа — Польшчы — удалося нават зрабіць памылку.

На знаках напісана «Granica obsharu bezwizowego», хаця слова «абшар» па-польску пішацца праз «sz», а не праз «sh». Правільна — «obszaru». Хаця і само слова тут не вельмі пасуе. Больш пісьменна было б напісаць «strefy bezwizowej».

Нагадаем, мноствам памылак адзначыўся і сайт для бязвізавых турыстаў. Аднак пасля публікацыі Hrodna.life цягам гадзіны частку памылак выправілі.