«Шукаем бацькоў, гатовых аддаць дзетак дашкольнага ўзросту ў беларускамоўную групу ў садок — раён вул.Рэпіна, вул.Соламавай, Фолюш у 2017 годзе», — напісала нам чытачка Hrodna.life Аксана.

У лісце яна прыводзіць аргументы за тое, каб далучыцца да ініцыятывы:

1) З’яўляецца рэальны шанец для беларускамоўных стварыць дзецям звыклае для іх асяроддзе ў дзіцячым садку.

2) Невялікі памер групы дазваляе выхавацелям надаваць кожнаму дзіцяці больш увагі, зніжаецца рызыка частых захворванняў дзетак.

3) Для дзетак, якія не трапляюць па чарзе ў садок у 2017 годзе, з’яўляецца дадатковая магчымасць туды трапіць.

Усе зацікаўленыя могуць далучыцца да суполкі vk.com/belaruski_sadok, пісаць асабістыя паведамленні vk.com/aksana.klimkova або звязацца з Аксанай па тэлефонах: +375 (44) 768−05−14 (Vel), +375 (33) 381−72−78 (МТС).