Беларуская частка Аўгустоўскага канала стала адной з дэстынацый міжнароднага праекта тэхнічнага садзейнічання «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі». Рэалізоўвацца праект будзе на працягу года — па лістапад 2017 года. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

«Перш за ўсё праектам прадугледжана стварэнне стратэгіі ўстойлівага развіцця турыстычна-рэкрэацыйнага парку „Аўгустоўскі канал“, распрацоўка яго брэнда, стварэнне рознай медыйнай прадукцыі - відэаролікаў, друкаваных буклетаў, рэкламы, прысвечанай каналу», — адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

[irp posts="1532″ name="Урад прыняў правілы бязвізавага ўезду на Аўгустоўскі канал і ў Гродна"]

Рэалізацыя праекта прадугледжвае таксама вызначэнне так званых моцных і адметных рысаў Аўгустоўскага канала ў параўнанні з аналагічнымі тэрыторыямі па суседстве і актыўнае іх прасоўванне на турыстычным рынку.

Акрамя Аўгустоўскага канала аналагічныя рашэнні будуць прымацца ў Полацкім, Мядзельскім, Мсціслаўскім, Пружанскім і Камянецкім раёнах. Для гэтых рэгіёнаў праграмай прадугледжана стварэнне рабочых груп на месцах, аналіз стану турызму, распрацоўка стратэгій і планаў па ўстойліваму развіццю турызму, арганізацыя азнаямленчых паездак, семінараў і трэнінгаў. Чаканы эфект ад рэалізацыі праекта — павелічэнне турыстычнага патоку як мінімум на 20%.