У сераду, 19 кастрычніка, гродзенская «Гараднічанка» на выездзе правяла чарговы тур першага этапу чэмпіянату Беларусі. У Гомелі падапечныя Аляксандра Сыцько буйна саступілі аднайменнай камандзе з лікам 36−16.

Лепшай у складзе гарадзенскай каманды стала Іна Краўчанка, якая зарабiла 7 ачкоў.

«Гомель» — «Гараднічанка» 36:16

Нагадаем, каманды раней сустракаліся ў стартавым туры чэмпіянату, які праходзіў у Гродне. Тады ж гандбалісткі «Гомеля» таксама атрымалі ўпэўненую перамогу над «Гараднічанкай» з лікам 41−18.

Пасля шасці тураў гродзенскiя дзяўчаты заюмаюць 4 месца ў турнірнай табліцы і маюць ў сваім актыве 6 ачкоў.