Пляцоўка з адмысловым штучным пакрыццём ствараецца ў моладзевым цэнтры «Гродна». Наступная пляцоўка з’явіцца непадалёк ад кінатэатра «Кастрычнік» ужо пад адкрытым небам, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар КУП «Гроднааблкінавідэапракат» Юрый Аляксей.

Гэты від спорту ў Гродзенскай вобласці пачалі развіваць нядаўна. Ствараецца абласная федэрацыя гольфа, зараз структура праходзіць рэгістрацыю.

«Гаворка пакуль, вядома, не ідзе аб прафесійнай гульні. Але гольф знаходзіць усё больш прыхільнікаў у насельніцтва і цікавы рэгіёну ў плане пашырэння спектру турыстычных паслуг. Акрамя гэтага, ён зноў стаў алімпійскім відам спорту. Таму мы вырашылі не ўпусціць момант. Пачынаем са стварэння палёў для міні-гольфа, трэніровачных пляцовак, а пасля ў вобласці ёсць планы і па больш сур’ёзнаму развіццю інфраструктуры для гольфа «, — растлумачыў Юрый Аляксей, які ўзначаліць абласную федэрацыю.

Прапрацоўваецца пытанне аб з’яўленні першага поля для вялікага гольфа ў ваколіцах Гродна. Пляцоўку хочуць падабраць у раёне спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», які неўзабаве замежныя турысты змогуць наведваць без віз.

Ініцыятыва стварэння абласной федэрацыі гольфа паступіла гродзенцам ад Беларускай асацыяцыі гольфа і знайшла падтрымку ў кіраўніцтва рэгіёну. У вобласці ёсць аматары гэтага віду спорту, якія і стануць першымі членамі федэрацыі.

Па задумцы, папулярызаваць гольф будуць і ў іншых раёнах вобласці, у некаторых з іх сваю зацікаўленасць у лабіяванні ідэі выказала мясцовая ўлада і прадстаўнікі аграэкатурызму.