У Гродне набірае папулярнасць незвычайная акцыя: за репост у сацсетцы Вконтакте выпадковаму чалавеку можа дастацца зімовы запас бульбы. Ініцыятарам такой акцыі выступіў гродзенец Іван, які вырашыў падзяліцца з гараджанамі сваім ураджаем.

У групе «Новости Гродно», якая асвятляе падзеі ў горадзе, з 16 кастрычніка стартаваў розыгрыш «антыкрызіснага» мяшка бульбы.

[irp posts="208″ name="Якія ж мы бульбашы? Праўдзівая гісторыя бульбы на беларускіх землях (без Пятра І)"]

У ініцыятара акцыі, Івана, сёлета выдаўся надта вялікі ўраджай.

«Раней я бачыў, што ў групе разыгрывалі антыкрызісны набор, куды ўваходзілі розныя кашы. Я падумаў: а чаму б не падзяліцца з гродзенцамі мяшком бульбы? Справа добрая, і адназначна 40 кг не будуць лішнімі для любога чалавека».

Розыгрыш будзе доўжыцца да 15 лістапада. Пераможцу вызначыць генератар выпадковых лічбаў.

[irp posts="136″ name="Бульба па 20 капеек. Кірмаш «хабзаяў» Гарадзеншчыны прайшоў на Савецкай плошчы"]