Чарговы матч чэмпіянату Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх каманд прайшоў у Магілёве 15 кастрычніка. У спарткомплексе «Алімпіец» гродзенскі «Кронан» разышоўся мірам з мясцовым гандбольным клубам «Машэка».

«Машэка» — «Кронан» 28:28 (15:12)

Пасля нічыі, абодва супернікі працягнулі дзяліць паміж сабой 3-i і 4-ы радкі ў турнірнай табліцы. У каманд па 4 ачкі ў актыве.

Варта адзначыць, што для «Кронана» гэта ўжо другая нічыю ў новым сезоне з «Машэкай». У Гродне 21 верасня каманды таксама падзялілі ачкі.