У авальнай залі сеймавага палаца адкрылася персанальная выстава Станіслава Кузьмара.

Скончыўшы аддзяленне графікі акадэміі мастацтваў, мастак і зараз значную частку сваіх твораў афармляе ў такой тэхніцы — асабліва гэта праяўляецца ў выяўленні архітэктуры.

Аўтар актыўна працуе ў кніжнай графіцы. У свой час адзначыўся аздабленнем кнігі «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Вось і зараз многія карціны Станіслава Андрэевіча патыхаюць сярэднявеччам — ваяры, гатычныя пані. Таксама мастак звяртаецца да традыцыйных пейзажаў - маляўнічыя пейзажы, зімовыя ды вясновыя, роднай Ваўкавышчыны.