Без усялякіх праблем дзве самыя моцныя каманды краіны прабіліся ў фінал Кубка Беларусі, які адбудзецца ў снежні.

У сераду, 12 кастрычніка, гродзенцы перайгралі сталічны Імпульс-БДУІР. Лепшым гульцом таго матчу стаў ветэран гродзенскай дружыны Дзмітрый Кузьмін, які не перастае здзіўляць ў свае 42 гады. У матчы з мінскай камандай ён набраў 15 ачкоў.

«Імпульс-БДУІР» — «Гродна-93» 56:90 (12:26, 21:24, 9:16, 14:24)

Праз дзень, 14 кастрычніка, гродзенскія баскетбалісты сустракаліся з леташнім срэбным прызёрам Кубка — магілёўскім «Барысфенам». Нягледзячы на годны супраціў, «Гродна-93» выйшаў пераможцам у сустрэчы. Лепшым у складзе гродзенцаў стаў Юрый Мішукоў, які набраў 27 ачкоў.

«Гродна-93» — «Барысфен» 71:55 (17:10, 19:13, 15:17, 20:15)

Дзякуючы двум перамогам, камандзе Андрэя Васiлеўкі атрымалася прабіцца ў фінал Кубка, дзе iм давядзецца сустрэцца з грознымі «Цмокi-Мiнск», якія таксама на сваім шляху не пакінулi шанцаў другім «Цмокам» і віцебскаму «Рубону».