Ацяпляльны сезон распачаўся з няскончанымі рамонтамі цепласецяў. Як працяг замены трубаў, якія цягнуліся ад лета на вуліцы Тэльмана, працы пасунуліся ўніз да пешаходнай Савецкай. У выніку каля ўнівермага вуліца на ўсёй шырыні разам з ходнікамі перакрытая. Мінакі маюць абыходзіць, карыстаючыся шырокім ганкам універмага.