«Аўтобусны парк Гродна» вырашыў парадаваць жыхароў горада незвычайнай акцыяй. Каб павелічыць колькасць пасажыраў, якія карыстаюцца праязнымі, да 28 кастрычніка праходзіць акцыя, у якой гродзенцы змогуць выйграць 5 месячных праязных бiлетаў на паездкі ў грамадскім транспарце.

Як распавёў прадстаўнік афiцыйнай групы «Аўтобуснага парку Гродна» у Вконтакте, конкурс праводзіцца ўпершыню, але верагодна, што ў будучыні такія розыгрышы стануць рэгулярнымі. Дакладней можна будзе сказаць, толькі пасля падвядзення вынікаў першага розыгрышу.

Варта адзначыць, што ў афіцыйнай групе аўтобуснага парка публікуюцца самыя свежыя і актуальныя навіны грамадскага транспарту ў горадзе. Таксама там можна заўсёды знайсці інфармацыю пра змены ў раскладзе і пра цікавыя факты звязаныя з аўтобусамі ў Гродне.