Рада горада ў Беластоку вырашылі зменшыць зарплату прэзідэнта горада Тадэвуша Трускаляскага на 3,6 тыс. злотых (амаль 950 долараў), піша poranny.pl.

Апошнія 9 гадоў прэзідэнт Беластока атрымліваў 13 тыс. злотых штомесяц (3,4 тыс долараў). Партыя PiS, маючы зараз большасць у радзе горада, прагаласавала за зніжэнне яго зарплаты. Прычыны — адсутнасць даверу з боку дэпутатаў ды адсутнасць буйных інвестараў у горадзе. Сабе грашовыя выплаты дэпутаты не знізілі.

Такое рашэнне ў Беластоку прынялі ўпершыню за 26 гадоў - колькі існуе ў Польшчы самакіраванне. Магчыма, Тадэвуш Трускаляскі будзе апеліраваць у ваяводы або ў судзе.