Уласнікі кіёскаў на беластоцкім аўтавакзале мусяць у бліжэйшыя дні разабраць свае даўнія працоўныя месцы. Неўзабаве, каля 10 кастрычніка, пачнецца мантаж імправізаванага часовага вакзала. А ў канцы месяца сённяшні будынак, якому акурат споўнілася 30 гадоў, пачнуць разбураць. Новы вакзал мае адкрыцца ў чэрвені 2017, піша poranny.pl.

Ля пляцу будаўніцтва з’явяцца пераносная зала чаканняў з касамі і прыбіральнямі. Будуць працаваць толькі чатыры пероны. Гэтак будзе, пакуль не скончыцца будова новага вакзала, за якую возьмецца варшаўская фірма Budner.

Як будзе выглядаць новы беластоцкі аўтавакзал? Глядзі тут

У лютым 2016 года яна дамовілася з фірмай PKS і гарадскімі ўладамі, што ўзамен за атрыманне некаторых тэрыторый у цэнтры горада збудуе цалкам новы вакзал памерам 1500 кв.м. з касамі, залай чаканняў, офісамі, новымі перонамі, паркінгам для аўтобусаў і станцыяй абслугоўвання. Побач з’явіцца невялікі гандлёвы цэнтр. Працы ацэньваюцца ў 13,6 млн злотых (3,4 млн еўра).

[irp posts="517″ name="У Падляшскім ваяводстве будзе больш электрычак: адна з іх можа прыехаць у Гродна"]

Будаўніцтва сённяшняга вакзала ў 1986 годзе было вельмі сур’ёзнай інвестыцыяй. 250-тысячнаму гораду быў патрэбны сучасны вакзал. Алё сёння ён выглядае жахліва, таму яго і разбураюць.

На развітанне, у будынку вакзала адбыўся апошні канцэрт і імпрэза сёлетняга фестывалю электроннай музыкі Up To Date.

[cincopa AwDA2stmraa0]