Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Падпішыся, каб атрымліваць навіны Hrodna.life рэгулярна на сваю паштовую скрыню.

Гродзенскія габрэі сустракаюць 5777 год

Габрэі ўсяго свету, у тым ліку і гродзенскія, 2 кастрычніка пачалі адзначаць адно з найважнейшых святаў года — Рош Ха-Шана або інакш габрэйскі Новы год. Гэта свята адносіцца да ліку найбольш важных і з iм звязана многа сімвалічных абрадаў.

Рош Ха-Шана — адно з самых яркіх і маляўнічых габрэйскіх святаў. Назва перакладаецца з іўрыту як «галава года». Яно сімвалізуе «шосты дзень тварэння», калі Бог стварыў першага чалавека — Адама. У 2016-м Грыгарыянскім годзе яго святкуюць 3 і 4 кастрычніка, але ўрачыстасці традыцыйна пачынаюцца з заходам сонца напярэдадні, 2 кастрычніка. У гэты вечар габрэі збіраюцца на вячэрнюю малітву, жанчыны моляцца асобна ад мужчын.

rosh-ha-shana-02

У гарадзенскую сiнагогу на свята прыйшло каля 50 чалавек. Лічыцца, што ў гэты дзень прадвызначаецца лёс і падзеі ўсяго наступнага года. Габрэi кажуць, што гэта час, калі Усявышні чыніць суд над людзьмі.

Пасля малітвы, якую праводзіў рабін Іцхак Кофман, гасцям прапанавалі прайсці за святочны стол.

Рош Ха-Шана мае старажытныя кулінарныя традыцыі, адлюстраваныя ў рэцэптах габрэйскай кухні. У залежнасці ад мясцовасці пражывання, набор страў на габрэйскі Новы год можа трохі адрознівацца, але абавязкова падаецца рыба, як знак урадлівасці, абавязкова — галава рыбы або барана, якую павінен з’есці глава сям’і, каб быць на чале, а не ў хвасце.

Чытайце яшчэ:  У Гродне раскажуць пра праведнікаў народаў свету

rosh-ha-shana-03

Таксама падаецца салодкая хала з разынкамі, розная гародніна і садавіна, абавязкова яблыкі і мёд — прынята ў пачатку святкавання Рош Ха-Шана з’есці кавалачак яблыка, памачыўшы яго ў мёдзе, каб год быў салодкім і шчаслівым. Таксама прынята ёсці гранат — габрэі лічаць, што ў ім столькі ж зярняткаў, колькі запаведзяў у Торы.

Кульмінацыяй Рош ха-Шана з’яўляецца абрад трублення ў шофар (полы барановы рог). У яго трубяць у сінагозе падчас ранішняй малітвы 3 кастрычніка.

Згодна з іудзейскай традыцыяй 10 дзён ад пачатку Рош Ха-Шана да Ём-Кіпур (Суднага дня) — час, калі Бог судзіць увесь свет і выносіць прысуд: каму жыць, а каму памерці. Гэты час называюць «Страшнымі днямі» або «Днямі трапятання». У гэты час габрэям прадпісана прааналізаваць свае ўчынкі за папярэднi год і раскаяцца ў грахах. У гэтыя дні прынята вітаць адно аднаго пажаданнем быць упісаным у «Кнігу жыцця», куды Усявышні запісвае імёны праведных, якім наканавана пражыць наступны год.

rosh-ha-shana-04

rosh-ha-shana-08

rosh-ha-shana-07

rosh-ha-shana-06

rosh-ha-shana-05

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары