У другім паўфінальным матчы Кубка Салея «Нёман» згуляў з «Гомелем» у нічыю 1:1. Гэта дазволіла камандзе Сяргея Пушкова выйсці ў фінал, паколькі ў мінулым матчы гарадзенцы абыгралі суперніка з лікам 3:1.

У Гомелі гарадзенцы адкрылі лік на 10-й хвіліне, закінуў Баярчук. Гаспадары ж здолелі адыграцца толькі на 58-й хвіліне, калi закiнў Равенка.

27 верасня, «Гомель» — «Нёман» 1:1 (0:1, 0:0, 1:0)

Галы:

09.14 0: 1 — Баярчук (Жыдкіх, Лісічкін)
57.30 1: 1 — Равенка (Мядзел, Прус)

У выніку па суме двух матчаў «Нёман» абыграў «Гомель» з лікам 4:1, што дазволіла гарадзенцам выйсці ў фінал Кубка. Супернікам каманды Сяргея Пушкова ў барацьбе за Кубак будзе мінскае «Юнацтва». Матчы паміж супернікамі пройдуць 18 і 25 кастрычніка.