Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Гарадзенскія лютэране ўсталююць сонечныя батарэі на доміку пастара

Міністэрства культуры і ўпраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама далі станоўчы адказ лютэранам Гродна наконт усталёўкі сонечных батарэй на даху аднапавярховай прыбудовы да будынка кірхі.

Гарадзенская лютэранская абшчына ўваходзіць у сістэму экалагічнага менеджменту «Белы бусел». Не першы год яна ставіць перад сабой мэту зменшыць колькасць спажываемай электраэнергіі. Устаноўка сонечных батарэй на прыбудове да кірхi — адзін з сур’ёзных першых крокаў у гэтым кірунку. Чальцы абшчыны вераць, што ўстаноўка такіх батарэй дасць магчымасць у будучыні, з-за змены клімату ў Беларусі, часткова паменшыць выдаткі электраэнергіі.

«Наша царква надае вялікую ўвагу ўстойліваму развіццю, а асабліва экалагічнаму менеджменту, у плане выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энергіі. Наша мэта — выкарыстоўваць усё, што нам дае Бог — сонца, вецер, дождж. Наша абшчына хоча паглядзець, ці сапраўды ў Беларусі выгадна ўсталёўваць сонечныя батарэі на малой тэрыторыі. Напрыклад, у Нямеччыне сонечныя батарэі вельмі распаўсюджаны, не толькі на буйных аб’ектах, але і на малых будынках», — распавёў пастар лютэранскай абшчыны ў Гродне Уладзімір Татарнікаў.

Чытайце яшчэ:  Якуш супраць Лета. Самых медыйных асоб горада запрасілі прайсці квэструм

Чакаецца, што ўстаноўка сонечных батарэй пачнецца да канца 2016 года. Вясной 2017 яны павінны паўнавартасна запрацаваць.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары